Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельгаспрадпрыемствы

Лясная гаспадарка

У Навагрудскім раёне функцыянуе 7 сельскагаспадарчых арганізацый: ААТ «Шчорсы», СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі», ААТ «Кашалева-Агра», унітарнае прадпрыемства «АграМолДар», дзяржаўнае прадпрыемства «Свіцязь» і філіял «АграНеман» ААТ «Лідахлебапрадукт». Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі заняты таксама свінакомплекс «Оркавічы» ААТ «Лідахлебапрадукт», СТАА «Леор Фіш» і сялянскія (фермерскія) гаспадаркі. Функцыянуюць таксама дзяржаўнае прадпрыемства «Навагрудская сельгастэхніка», Навагрудскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ДУ «Навагрудская раённая ветэрынарная станцыя».

За сельскагаспадарчымі арганізацыямі замацавана 60,7 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 38,7 тыс. га раллі. У сярэднім на адну сельгасарганізацыю прыходзіцца 8,7 тыс. га сельгасугоддзяў і 5,5 тыс. га раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 26,9 бала, раллі – 29,4 бала. Ралля займае 63,7 % плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў.

На пачатак 2026 года у сельгаспрадпрыемствах налічвалася 41,9 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 15,1 тысячы галоў – малочныя каровы, і 31 тысяча галоў свіней. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў склала 68,5 галавы, у тым ліку 24,8 галавы кароў, свіней на 100 га раллі – 81 галава.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, вырошчванні збожжа, цукровых буракоў, рапсу і ільна. У структуры валавай прадукцыі малако займае 43,6 %, мяса – 16,9 %, збожжа – 15,4 %, рапс – 4,5 %, цукровыя буракі – 4,3 %.

Валаутваральнымі арганізацыямі з’яўляюцца ААТ «Прынёманскі», СВК «Нягневічы» і ААТ «Шчорсы», на якія прыходзіцца 67 % сельскагаспадарчай прадукцыі раёна.

Вытворчасцю мяса свіней заняты 2 свінаводчых комплекса: Скрышава ААТ «Прынёманскі»  і Оркавічы ААТ «Лідахлебапрадукт». Дзве сельгасарганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Кашалева-Агра», ў кожнай з гэтых арганізацый ёсць бульбасховішча на 2000 тон. Вырошчваннем бульбы і гародніны займаецца СТАА «Леор Фіш».

Асноўнымі задачамі развіцця сельгасвытворчасці раёна з'яўляюцца:

 - павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, паляпшэнне яе якасці, забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі;

- эканомія і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў: сыравіны і матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, газа, сродкаў на аплату працы;

- павышэнне плацежаздольнасці сельгасарганізацый, павелічэнне даходаў работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;

- тэхнічнае і тэхналагічнае перааснашчэнне сельгасвытворчасці;

- паляпшэнне кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэння належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання.

--------------------------------------------------------------------------------------------------

У рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў»  фінансаваму аздараўленню падлягаюць:

Дзяржаўнае прадпрыемтсва «Свіцязь»

ААТ «Кашалева-Агра»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399

-------------------------------------------------------------------------------------------------------

АБІТУРЫЕНТУ

Упраўленне сельскай гападаркі і харчавання Навагудскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе аб магчымасці заключэння дамоваў аб мэтавай падрыхтоўцы пры паступленні ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю выпускнікам II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”

УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт”

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”

УА  «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы:

УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”

УА "Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж»

УА "Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж»

УА "Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"

УА "Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці»

Даведкі па тэлефоне +3751597 3 31 75 

Звяртацца па адрасе г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11 каб.43

----------------------------------------------------------------------------------------------------

АХОВА ПРАЦЫ

Інфармацыйныя матэрыялы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы