Вышэйстаячы орган - Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў
НАВАГРУДСКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Адрас: 231400, г. Навагрудак,вул. Міцкевіча, 11, каб.68 (другі паверх)
Старшыня-Каралько Святлана Мікалаеўна, тэл. 8 (01597) 432 54
Намеснік старшыні-Борыс Марына Іванаўна, тэл. 8 (01597) 435 06
Намеснік старшыні-Каўлюкевіч Жанна Іванаўна, тэл 8(01597) 435 07
Галоўны спецыяліст-Чыжэўская Марыя Сяргееўна, тэл. 8 (01597) 335 86
Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў горадзе Навагрудку і Навагрудскім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.
Сваю дзейнасць Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў арганізуе і ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", іншых законаў Рэспублікі Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і на наступных асноўных прынцыпах:Народаўладдзе.
Тэрмін паўнамоцтваў Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў-5 гадоў і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі раённага Савета дэпутатаў новага склікання.
Рашэнні Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў абавязковыя для ўсіх прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама службовых асоб і грамадзян на тэрыторыі Навагрудскага раёна.
Асноўнай формай дзейнасці Навагрудскага Савета дэпутатаў з'яўляецца сесія, якая забяспечвае калектыўнае абмеркаванне задач, якія стаяць перад раённым Саветам, і прыняцце рашэнняў па іх выкананні.
Да выключнай кампетэнцыі сесій раённага Савета адносіцца вырашэнне пытанняў згодна з арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь " Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:
Пастаянна дзеючым органам, які забяспечвае арганізацыю работы раённага Савета дэпутатаў і ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадастаўленыя рэгламентам, з'яўляецца Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.
У склад Прэзідыума Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў уваходзяць старшыня раённага савета, намеснік старшыні раённага Савета, старшыні пастаянных камісій. Могуць уваходзіць таксама дэпутаты, выбраныя ў склад Прэзідыума сесіяй Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў.
Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да вядзення раённага Савета дэпутатаў, а таксама арганізацыі кантролю за правядзеннем у жыццё рашэнняў раённага Савета і вышэйстаячых дзяржаўных органаў на сесіі раённага Савета з ліку дэпутатаў раённага Савета абіраюцца пастаянныя камісіі.
У рамках сваёй кампетэнцыі дзейнічаюць наступныя пастаянныя камісіі Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў