Галоўная / Беларуская версія / Сельсаветы / Любчанскі сельскі выканаўчы камітэт

Любчанскі сельскі выканаўчы камітэт

Паштовы адрас: 231425, пл.Салабуціна, 11, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Адрас электроннай пошты: lubcha.ispolkom@novogrudok.gov.by

Старшыня – Кавецкі Сяргей Сяргеевіч,
тэл. 8(01597) 31541.
Кіраўнік спраў – Пастушкова Жана Аляксандраўна,
тэл. 8(01597) 31542.
Графік прыёма грамадзян
па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:
серада: з 8.00 да13.00 і з 16.00 да 17.00.
Кожную суботу месяца старшынёй сельвыканкама з 9.00 да 12.00 гадзін праводзіцца “прамая тэлефонная лінія” па мабільнаму тэлефону 8(029) 2555879 (МТС).
Цэнтр сельсавета – г.п. Любча, размешчаны ў 25 км ад г. Навагрудка і ў 50 км ад найбліжэйшай чыгункі ў г.п. Наваельня.
Колькасць населеных пунктаў – 24.
Насельніцтва – па стану на 01.01.2022 г. - 2527 чалавек.
Арганізацыі:
ААТ «Прынёманскі» - гаспадарка з колькасцю працуючых 630 чалавек;
лінейна-тэхнічная брыгада;
Любчанскае лясніцтва;
Любчанскі сырцех;
жыллёва-камунальны ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ.
Гандаль:
у г.п.Любча магазіны “Родны кут”, ТАА «Еўраопт», 4 магазіна ІП, кафэ «Утульны двор», магазін ААТ «Прынёманскі»;
магазіны ў в. Вераскава, Бор, Галынь, Дзяляцічы;
астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.
Сфера паслуг:
баня ў г.п.Любча на 28 наведванняў у змену, у в. Галынь, Дзяляцічы, Купіск;
2 прыватныя цырульні;
ветэрынарны ўчастак;
аддзяленне АСБ «Беларусбанк»;
аддзяленне паштовай сувязі;
комплексна-прыёмныя пункты: г.п.Любча, в. Вераскава.
Установы адукацыі:
ДУА «Любчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»;
ДУА «Любчанскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».
Установы аховы здароўя:
у г.п.Любча – бальніца, паліклініка, аптэка, зубапратэзная лабараторыя;
ФАП у в. Дзяляцічы, Купіск, Вераскава, Бор.
Культура:
у г.п.Любча- цэнтральны Дом культуры, бібліятэка, «Народны музей Любчанскага краю» (знаходзіцца ў школе);
сельскі клуб-бібліятэка ў в. Вераскава;
дзіцячая школа мастацтваў у г.п.Любча (знаходзіцца ў школе).
Воінскія пахаванні:
у г.п. Любча - помнік-абеліск Люсі Сечка, 5 брацкіх магіл, індывідуальная магіла на грамадзянскіх могілках, абеліск, мемарыяльная дошка вызваліцелям, стэла-помнік у гонар Любчанскага падпольнага райкама КПБ і партызанскай брыгады імя Дзяржынскага;
брацкая магіла і 3 індывідуальныя магілы ў в. Чарэшля;
месца партызанскага лагера каля в. Чарэшля;
помнікі воінам-землякам у вёсках Вераскава, Галынь, Дзяляцічы, Купіск.;
стэла ў в. Галынь, помнік М.Белушу ў в. Купіск.
Культавыя збудаванні:
- 4 праваслаўныя царквы ў г.п.Любча, у вёсках Вераскава, Дзяляцічы, Купіск;
- Дом малітвы Хрысціян Веры Евангельскай у г.п. Любча,
- капліцы ў в. Вераскава, г.п.Любча
- культавае збудаванне ў г.п. Любча прыхода касцёла Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудку Гродзенскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь.