Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Любчанскі сельскі выканаўчы камітэт

Паштовы адрас: 231425, пл.Салабуціна, 11, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Адрас электроннай пошты: lubcha.ispolkom@novogrudok.gov.by

Старшыня – Кавецкі Сяргей Сяргеевіч,

тэл. 8(01597) 31541. 
Кіраўнік спраўПастушкова Жана Аляксандраўна
тэл. 8(01597) 31542.
Графік прыёма грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта: 
серада: з 8.00 да13.00 і з 16.00 да 17.00.

Кожную суботу месяца старшынёй сельвыканкама з 9.00 да 12.00 гадзін праводзіцца “прамая тэлефонная лінія” па нумару мабільнага тэлефона 8(029) 2555879. 

Цэнтр сельсавета – г.п. Любча, размешчаны ў 25 км ад г. Навагрудка і ў 50 км ад найбліжэйшай чыгункі ў г.п. Наваельня. 
Колькасць населеных пунктаў – 24. 
Насельніцтва: па стане на 01.01.2023 г. - 2453 чалавекі.
Арганізацыі
ААТ «Прынёманскі» - гаспадарка з колькасцю працуючых617 чалавек; 
лінейна-тэхнічная брыгада; 
лясніцтва; 
Любчанскі сырцэх; 
жыллёва-камунальны ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ. 
Гандаль
у г.п.Любча магазіны “Родны кут”, ТАА «Еўраопт»,  4 магазіна ІП, кафэ «Утульны дворык», магазін ААТ «Прынёманскі»;
магазіны ў в. Вераскава, Бор, Галынь, Дзяляцічы; 
астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам. 
Сфера паслуг
баня ў г.п.Любча на 28 наведванняў у змену, у в. Галынь, Дзяляцічы, Купіск;
2 прыватныя цырульні;
ветэрынарны ўчастак;
аддзяленне АСБ «Беларусбанк»; 
аддзяленне паштовай сувязі;
комплексна-прыёмныя пункты:  г.п.Любча, в. Вераскава; . 
Установы адукацыі
ДУА «Любчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»; 
ДУА «Любчанскі дзіцячы сад».
Установы аховы здароўя
у г.п.Любча– бальніца, паліклініка, аптэка; 
ФАПыу в. Дзяляцічы, Купіск, Вераскава, Бор. 
Культура:
у г.п.Любча- цэнтральны Дом культуры, бібліятэка, «Народны музей Любчанскага краю» (знаходзіцца ў школе); 
сельскі клуб-бібліятэка ў в. Вераскава; 
дзіцячая школа мастацтваў у г.п.Любча (знаходзіцца ў школе). 
Воінскія пахаванні:
у г.п. Любча - помнік-абеліск Люсі Сечка, 5 брацкіх магіл, індывідуальная магіла на грамадзянскіх могілках, абеліск, мемарыяльная дошка вызваліцелям, стэла-помнік у гонар Любчанскага падпольнага райкама КПБ і партызанскай брыгады імя Дзяржынскага; 
брацкая магіла і 3 індывідуальныя магілы ў в. Чарэшля; 
месца партызанскага лагера каля в. Чарэшля; 
помнікі воінам-землякам у вёсках Вераскава, Галынь, Дзяляцічы, Купіск.; 
стэла ў в. Галынь, помнік М.Белушу ў в. Купіск.
Культавыя збудаванні
- 4 праваслаўныя царквы ў г.п.Любча, у вёсках Вераскава, Дзяляцічы, Купіск; 
- Дом малітвы Хрысціян Веры Евангельскай у г.п. Любча, 
- капліцы  ў в. Вераскава,  г.п.Любча   

- культавае збудаванне ў г.п. Любча  прыхода касцёла Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудку Гродзенскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь.

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.