ААТ Кашалева-Агра

Кароткая характарыстыка ААТ "Кашалёва-Агра" Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці 

Адкрытае акцыянернае таварыства «Кашалева-Агра» размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Навагрудскага раёна. Цэнтральная сядзіба знаходзіцца ў аграгарадку Кашалева ў 10 кіламетрах ад раённага цэнтра, у 14 кіламетрах ад чыгуначнай станцыі.

Агульная зямельная плошча ААТ «Кашалева-Агра» на 1 студзеня 2022 г. склала 8 432 гектары. З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 7 190 гектараў, у тым ліку 5 048 гектараў раллі, 2 142 гектара лугавых угоддзяў.

Бал кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых угоддзяў складае 26,8 бала, ворных зямель – 27,6 бала.

ААТ «Кашалева-Агра» валодае 3 майстэрнямі, зернескладамі, 11 жывёлагадоўчымі фермамі, у тым ліку 4 малочна-таварнымі, аўтатрактарным паркам, забойнай пляцоўкай. У арганізацыі маецца бульбасховішча на 2000 тон.

Асноўныя напрамкі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць малака і мяса буйной рагатай жывёлы, вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур, рапсу, цукровых буракоў і бульбы, вытворчасць кармоў для галіны жывёлагадоўлі.

На 1 студзеня 2022 года ў арганізацыі мелася 4 694 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 2 130 галоў – каровы малочнага кірунку.