Унесці дастойны ўклад у павышэнне ўзроўню ведаў грамадства ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і аказаць пасільную дапамогу - такая задача стаіць перад юнымі выратавальнікамі-пажарнымі ў рамках акцыі «Моладзь за бяспеку», якая пройдзе з 21 верасня па 16 кастрычніка ў Навагрудскім раёне.
Акцыя, прымеркаваная да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП), пройдзе ў тры этапы. Падчас першага этапу акцыі юныя ратавальнікі сумесна з работнікамі МНС, заручыўшыся падтрымкай грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў працоўных калектываў, пачнуць наведваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пажылых людзей для аказання шэфскай дабрачыннай дапамогі. Моладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, усталёўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Пачаткам другога этапу акцыі стане 1 кастрычніка - Міжнародны дзень пажылых людзей. У гэты перыяд будзе арганізавана правядзенне мерапрыемстваў прафілактычнага характару з дадзенай мэтавай аўдыторыяй. Таксама ў перыяд правядзення другога этапу акцыі з 1 па 9 кастрычніка будзе праведзены раённы конкурс «Прыпеўкі бяспекі», дзе кожны жадаючы зможа прыняць удзел.
З 12 па 16 кастрычніка члены БМГАВП разам з ратавальнікамі пабываюць у агульнаадукацыйных установах з забаўляльна-навучальнай праграмай: правядуць віктарыны, конкурсы, раскажуць пра дзейнасць БМГАВП, правядуць прэзентацыю часопіса «Юный спасатель», а таксама правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы на адкрытых пляцоўках або ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе разам з работнікамі ўстаноў адукацыі і культуры будуць дарыць гледачам творчыя нумары мастацкай самадзейнасці, правядуць конкурсы, віктарыны, і многае іншае.