Галоўная / Аб'явы / Анонсы
11.05.2023

Фестываль сем'яў "Сем'і за мір і стварэнне!" пройдзе ў Навагрудку

13 мая ў 12.00 на плошчы імя Леніна пройдзе фестываль сем'яў "Сем'і за мір і стварэнне!!”. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца сем'і розных катэгорый (маладыя, шматдзетныя, якія маюць працяглы стаж шлюбнага жыцця), падлеткі і моладзь, а таксама ўсе жадаючыя.

Мэта фестывалю "Сем'і за мір і стварэнне!"- прыцягненне ўвагі грамадства да сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць шлюбных адносін і нараджэнне дзяцей, узаемаразуменне і ўзаемападтрымку, пераемнасць пакаленняў, высокую маральнасць і патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.

Фестываль будзе праходзіць у выглядзе тэматычных пляцовак:

1. Раённы агляд-конкурс "Лепшая шматдзетная сям'я 2023".

У рамках гэтай пляцоўкі пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям'я 2023”. Сем'і падзеляцца вопытам удзелу ў конкурсе, раскажуць пра свае дасягненні, прадставяць свае сацыяльна-значны праект і Радаводнае дрэва.

2. "Сакрэт сямейнага шчасця".

У рамках гэтай пляцоўкі арганізуецца віншаванне юбіляраў сямейнага жыцця, якія знаходзяцца ў шлюбе (25, 30,35, 45, 50 і больш гадоў).

Вопытныя муж і жонка падзеляцца гісторыяй стварэння сваёй сям'і, сямейнымі традыцыямі.

Установамі адукацыі і дзяржаўнай установай “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна” будуць арганізаваны розныя майстар-класы. Таксама будуць працаваць гандлёвыя палаткі. Пройдзе святочны канцэрт.

 

Вольга Груша, загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН