Галоўная / Аб'явы / Анонсы
24.01.2023

Увазе суб'ектаў аграэкатурызму!

Упраўленне спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта запрашае патэнцыйных і дзеючых суб'ектаў аграэкатурызму на інфармацыйную сустрэчу па пытаннях растлумачэння новаўвядзенняў заканадаўства ў сферы аграэкатурызму ў частцы падаткаабкладання, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, пажарнай бяспекі, грамадскага парадку і інш..

Інфармацыйная сустрэча пройдзе 26 студзеня 2023 года ў 14.30 па адрасе г.Навагрудак, вул. 1 Мая, 1, ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» (1-ы паверх, канферэнц-зала).

Дадатковая інфармацыя па тэл. (801597) 61144.