Галоўная / Аб'явы / Анонсы
18.10.2021

У Навагрудскім раёне стартавала акцыя «За бяспеку разам!»


З 18 па 29 кастрычніка ў раёне ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
Мерапрыемствы накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.
Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Работнікі МНС працягнуць працу па інфармаванні насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі ў рэгіёне і рэспубліцы, растлумачаць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду і злоўжыванні спіртнымі напоямі. Ратавальнікі акажуць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, а таксама пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Акрамя таго, увага мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будзе акцэнтавана на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.
Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, каб работнікі правялі абследавання супрацьпажарнага стану жылля і аказалі неабходную метадычную дапамогу.