Галоўная / Аб'явы / Анонсы
20.06.2022

Рэспубліканская акцыя "Канікулы без дыму і агню!" праходзіць з 6 чэрвеня па 19 жніўня 2022 года

Летнія канікулы - гэта адпачынак, вандраванні, прыгоды і адкрыцці. Гэта весялосць, радасць, рух, новыя адчуванні і ўражанні! Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаныя трагічнымі падзеямі, павінны пастарацца дарослыя, а дапамагаць ім у гэтым на працягу ўсіх летніх месяцаў будуць ратавальнікі, напаўняючы вольны час дзяцей мноствам карысных навучальных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!».

Галоўная мэта акцыі - папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Яна будзе праходзіць з 6 чэрвеня па 19 жніўня ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах, дзе асноўнай яе аўдыторыяй стануць школьнікі розных узростаў.

Паважаныя грамадзяне, вось і надышлі доўгачаканыя летнія дні. Як правіла ў летні перыяд грамадзяне імкнуцца правесці час на воднай акваторыі. Нажаль, адпачынак у вадаёма не заўсёды сканчаецца шчасна, таму выконвайце правілы бяспекі і не грэбуйце парадамі выратавальнікаў. На вадаёме ўстрымайцеся ад ужывання спіртных напояў. Не забывайце, што вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых і неабсталяваных для адпачынку месцах. Часцей за ўсё дарослыя гінуць па сваёй бестурботнасці, а гібель дзяцей заўсёды на сумленні бацькоў. Таму пастаянна назірайце за малымі і не дазваляйце ім купацца самастойна.

Паколькі прыярытэтны напрамак дзейнасці МНС - гэта аказанне дапамогі бацькам у падрыхтоўцы дзяцей да дарослага жыцця, у летні перыяд актыўна прымае дзяцей абласны ЦБ у Лідзе. Тут уладкованы імправізаваны басейн, дзе можна патрэніравацца на манекене прыёмам выратавання тапельца, навучыцца рабіць штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца і набыць іншыя важныя навыкі. Пытанні бяспекі на вадзе разглядаюцца пры наведванні іншых іміджавых аб'ектаў МНС і праходзіць чырвонай ніткай ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізуе служба службай 101 у летні перыяд.