Галоўная / Аб'явы / Анонсы
27.01.2022

«Навагрудская лыжня» запрашае!

29 студзеня на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплексу "Сялец" пройдзе традыцыйнае зімовае фізкультурна-спартыўнае свята "Навагрудская лыжня - 2022".
Пачатак спаборніцтваў а 10.00.
Для падвозу жыхароў і гасцей горада будзе прадоўжаны рэйс гарадскога аўтобуснага маршруту № 7 да вёскі Сялец.
Адпраўленне ад завода газавай апаратуры ў 10.23 і 11.00 гадзін. Маршрут руху аўтобуса: вул. Міцкевіча - вул. Валчэцкага - вул. Савецкая - вул. Мінская - в. Сялец і адпраўленне назад у г. Навагрудак з в. Сялец у 14.00 гадзін.
На свяце таксама будзе арганізавана работа гандлёвых аб'ектаў. Запрашаем усіх добра адпачыць на свежым паветры і падтрымаць удзельнікаў!