Галоўная / Аб'явы / Анонсы
13.05.2021

Навагрудак - здаровы горад


Здароўе чалавека - інвестыцыі ў будучыню, адно з найважнейшых складнікаў развіцця чалавечага капіталу і патэнцыялу.
З 2020 года ў г. Навагрудку пачаў рэалізацыю праект «Навагрудак - здаровы горад». Мэта праекта - стварэнне населенага пункта, які жыве па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да ўласнага здароўя, маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя.
У рамках рэалізацыі праекта «Навагрудак - здаровы горад» будзе праводзіцца буйнамаштабная інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Здароўе - фармат здаровага горада», накіраваная на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і здароўезберагальных мадэляў паводзін.
У рамках акцыі прадугледжаны:
тэматычныя пляцоўкі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, прапагандзе здаровага харчавання, адказнага і бяспечнага паводзінаў, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, фарміравання здаровага ладу жыцця;
кансультатыўны пункт ўрачамi-спецыялiстамi;
праходжанне саматэставання на ВІЧ-інфекцыю;
распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў.
Дата правядзення акцыі: 20 мая 2021 года.
Час правядзення: з 11.00 да 15.00 гадзін.
Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Драздовіча, 9а, тэрыторыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Лідэр».