У рамках святкавання 25-годдзя Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь з 14 кастрычніка па 5 лістапада 2020 года ў Навагрудскім раёне пад адзіным лозунгам «Беларусь спартыўная. Успамінаючы мінулае, ствараем будучыню» пройдуць наступныя мерапрыемствы:
14.10.2020г. у 9.30 гадзін на стадыёне «Камсамолец» пройдзе закладка алеі;
14.10.2020г. у 11.00 гадзін пройдзе пасадка 25 дрэў на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Лідэр».
17.10.2020г. у 11.00 гадзін пройдзе дзень «адкрытых дзвярэй» у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Лідэр» для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў.
Акрамя гэтага ў вучэбна-спартыўных установах пройдуць сустрэчы са знакамітымі спартсменамі выхадцамі з Навагрудскага раёна (Аляксандр Грабовік, Дзмітрый Будзіловіч).