Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00,
серада: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00,
субота: з 9.00 да 13.00,
нядзеля: выходны
Работнікі службы:
Анікевіч Дар'я Аляксееўна, спецыяліст службы "адно акно
Гладкая Ала Міхайлаўна, спецыяліст службы "адно акно";
Сербін Лілія Іосіфаўна, спецыяліст службы «адно акно».
Тэл.: 8-01597-6-15-08, 8-01597-6-15-07, 8-01597-4-68-72, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 142, тэлефон гарачай лініі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта 8-01597-6-06-25, тэл. 6 15 07.
Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыя дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляецца кіраўніком спраў Навагрудскага райвыканкама Латушкам Віталём Іванавічам, тэл. 4 29 29.
У выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 "Аб службе "адно акно" рашэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 01 кастрычніка 2018 г. № 719 створана служба "адно акно", якая з 2 лютага 2019 г. пачала працаваць у абноўленым фармаце.
Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.