Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Агульная iнфармыцыя аб службе адно акно

У выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 "Аб службе "адно акно" рашэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 01 кастрычніка 2018 г. № 719 створана служба "адно акно", якая з 2 лютага 2019 г. пачала працаваць у абноўленым фармаце.

Служба "адно акно":

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Служба "адно акно" ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце размешчана на першым паверсе будынка па адрасе:
г. Наваградак, вул. Міцкевіча, 9 а, каб. 1.

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00,
серада: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00,
субота: з 9.00 да 13.00,
нядзеля: выходны

Работнікі службы:
Анікевіч Дар'я Аляксееўна, спецыяліст службы "адно акно 

Гладкая Ала Міхайлаўна, спецыяліст службы "адно акно";

Сербін Лілія Іосіфаўна, спецыяліст службы «адно акно».

Тэл.: 8-01597-6-15-08, 8-01597-6-15-078-01597-4-68-72, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 142, тэлефон гарачай лініі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта 8-01597-6-06-25, тэл. 6 15 07.

Агульнае кіраўніцтва  арганізацыяй працы і каардынацыя дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляецца кіраўніком спраў Навагрудскага райвыканкама Латушкам Віталём Іванавічам, тэл. 4 29 29.

У выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 "Аб службе "адно акно" рашэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 01 кастрычніка 2018 г. № 719 створана служба "адно акно", якая з 2 лютага 2019 г. пачала працаваць у абноўленым фармаце.

Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:

 забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

 стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.