Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Новогрудский районный исполнительный комитет
17.12.2020

У Навагрудскім раёне праводзіцца дабрачынная акцыя “Кошык Дабрыні”

Рыма-Каталіцкія парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку і Святога Казіміра ў аг. Уселюб запрашаюць прыняць удзел у каляднай дабрачыннай акцыі “Кошык Дабрыні”, якая праводзіцца ў Навагрудскім раёне ўжо чацвёрты год. Акцыя праходзіць з 15 снежня 2020 года па 15 студзеня 2021 года ў Навагрудскім раёне. Мэтай акцыі з’яўляецца аказанне дапамогі спажывецкімі таварамі (перш за ўсё харчовымі), канцтаварамі, дзіцячымі цацкамі, сродкамі асабістай гігіены і чысціні для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. Пакупнікам, кліентам гандлёвых кропак прадстаўлена магчымасць ахвяраваць (падарыць) прадукты і іншыя тавары ў так званыя “кошыкі дабрыні”, якія будуць размешчаны пры выхадзе ля кас гандлёвых кропак. У гэтым годзе акцыя бярэ накірунак на дапамогу дзецям-інвалідам з Цэнтра карэкцыйна-развівыючага навучання і рэабілітацыі ў г. Навагрудку і дзецям-інвалідам горада і раёна. Пасля завяршэння акцыі ўсе сабраныя тавары будуць накіраваныя на дапамогу патрабуючым не залежна ад іх веравызнання. У калядны і навагодні час дабрачынныя акцыі праходзяць амаль што ва ўсіх краінах свету, незалежна ад іх матэрыяльнай забяспечаннасці і маюць на мэце не толькі аказанне дапамогі патрабуючым, але і абуджэнне ў людзях спачування, дабрыні, шчодрасці і чалавечнасці. Упэўненыя, што такая акцыя пойдзе на карысць нашай малой радзімы – Навагрудчыны. Дослед паспяхова праведзеных папярэдніх акцый у мінулых 2017-2020 г.г. паказаў, што звычайныя людзі ставяцца неабыякава да патрэбаў сваіх бліжніх. Сёлета запрашаем далучыцца да акцыі “Кошык Дабрыні” прадпрыемствы і індывідуальных прадпрымальнікаў Навагрудчыны.