Любчанскі сельскі выканаўчы камітэт
Паштовы адрас: 231425, пл.Салабуціна, 11, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Адрас электроннай пошты: lubcha.ispolkom@novogrudok.gov.by
Старшыня – Кавецкі Сяргей Сяргеевіч,
тэл. 8(01597) 31541.
Кіраўнік спраў – Пастушкова Жана
Аляксандраўна,
тэл. 8(01597) 31542.
Графік
прыёма грамадзян па асабістых пытаннях
старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:
серада: з 8.00 да13.00 і з 16.00 да 17.00.
Кожную
суботу месяца старшынёй сельвыканкама з 9.00 да 12.00 гадзін праводзіцца “прамая
тэлефонная лінія” па нумару мабільнага тэлефона 8(029) 2555879.
Цэнтр сельсавета – г.п. Любча, размешчаны ў 25 км ад г.
Навагрудка і ў 50 км ад найбліжэйшай чыгункі ў г.п. Наваельня.
Колькасць
населеных пунктаў – 24.
Насельніцтва:
па стане на 01.01.2023 г. - 2453 чалавекі.
Арганізацыі:
ААТ «Прынёманскі» - гаспадарка з колькасцю
працуючых617 чалавек;
лінейна-тэхнічная
брыгада;
лясніцтва;
Любчанскі сырцэх;
жыллёва-камунальны
ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ.
Гандаль:
у г.п.Любча магазіны “Родны кут”,
ТАА «Еўраопт», 4
магазіна ІП, кафэ «Утульны дворык»,
магазін ААТ «Прынёманскі»;
магазіны ў в. Вераскава, Бор, Галынь, Дзяляцічы;
астатнія
вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.
Сфера паслуг:
баня ў г.п.Любча на 28 наведванняў у змену, у в. Галынь,
Дзяляцічы, Купіск;
2 прыватныя
цырульні;
ветэрынарны
ўчастак;
аддзяленне АСБ «Беларусбанк»;
аддзяленне
паштовай сувязі;
комплексна-прыёмныя
пункты: г.п.Любча, в. Вераскава; .
Установы
адукацыі:
ДУА «Любчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»;
ДУА «Любчанскі дзіцячы сад».
Установы
аховы здароўя:
у г.п.Любча– бальніца, паліклініка,
аптэка;
ФАПыу в. Дзяляцічы, Купіск, Вераскава, Бор.
Культура:
у г.п.Любча- цэнтральны Дом культуры,
бібліятэка, «Народны музей Любчанскага
краю»
(знаходзіцца ў школе);
сельскі клуб-бібліятэка ў в. Вераскава;
дзіцячая школа мастацтваў у г.п.Любча (знаходзіцца ў школе).
Воінскія пахаванні:
у г.п. Любча - помнік-абеліск Люсі
Сечка, 5 брацкіх магіл, індывідуальная магіла на грамадзянскіх могілках, абеліск,
мемарыяльная дошка вызваліцелям, стэла-помнік у гонар Любчанскага падпольнага
райкама КПБ і партызанскай брыгады імя Дзяржынскага;
брацкая магіла і 3 індывідуальныя магілы ў в. Чарэшля;
месца партызанскага лагера каля в. Чарэшля;
помнікі воінам-землякам у вёсках Вераскава, Галынь, Дзяляцічы, Купіск.;
стэла ў в. Галынь, помнік М.Белушу ў в. Купіск.
Культавыя збудаванні:
- 4 праваслаўныя царквы ў г.п.Любча, у вёсках Вераскава, Дзяляцічы, Купіск;
- Дом малітвы Хрысціян Веры Евангельскай у г.п. Любча,
- капліцы ў в. Вераскава, г.п.Любча
- культавае збудаванне ў г.п. Любча прыхода касцёла Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудку Гродзенскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь.