Главная / Объявления / Актуально
17.10.2022

Аб прапановах па змяненні межаў населенных пунктаў

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам 10 верасня 2022 года ў раённай газете “Новае жыццё” і на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне аб плануемых зменах межаў весак Мольнiчы, Суляцiчы iРутка 2 Брольніцкага сельскага савета, аграгарадка Валеўка, вёсак Багудзенка і Новыя Ганчары Валеўскага сельсавета, вёсак Корастава, Папковiчы, Рутка 1, Шартаўцы iЯнавiчы Кашалеўскага сельсавета, аграгарадка Гарадзечна, вёскi Брацянка Ладзенiцкага сельсавета, вёскі Равяцiчы Любчанскага сельсавета, вёскi Харосiца Нягневiцкага сельсавета, вёсак Васiлевiчы i Крываногава Пятрэвіцкага сельсавета, вёсак Альхоўка, Лешчанка, Малачкi, Плiса-1 iРэцемля Уселюбскага сельсавета, аграгарадка Шчорсы, вёскі Панямонь iУраджайная Шчорсаўскага сельсавета.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць свае меркаванні па пытаннях змянення межаў вышэйназванных населенных пунктаў.

На працягу месяца з даты размяшчэння iнфармацыi ва ўпраўленне землеўпарадкавання Навагрудскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па зменах межаў вышэйназванных населенных пунктаў адсутнічае.