Аб прапановах па змяненні межаў населенных пунктаў
17.10.2024
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку
ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў
адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні
змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях
адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для
высвятлення меркавання грамадзян пры вырашэнні пытанняў
адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Навагрудскім раённым выканаўчым
камітэтам 10 верасня 2022 года ў раённай
газете “Новае жыццё” і на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама ў
камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне аб плануемых зменах
межаў весак Мольнiчы, Суляцiчы iРутка 2 Брольніцкага сельскага савета, аграгарадка Валеўка, вёсак
Багудзенка і Новыя Ганчары Валеўскага сельсавета, вёсак Корастава, Папковiчы, Рутка 1, Шартаўцы iЯнавiчы Кашалеўскага сельсавета, аграгарадка Гарадзечна,
вёскi Брацянка Ладзенiцкага сельсавета, вёскі Равяцiчы Любчанскага
сельсавета, вёскi Харосiца Нягневiцкага сельсавета, вёсак Васiлевiчы i Крываногава Пятрэвіцкага сельсавета, вёсак
Альхоўка, Лешчанка, Малачкi, Плiса-1 iРэцемля Уселюбскага сельсавета, аграгарадка
Шчорсы, вёскі Панямонь iУраджайная Шчорсаўскага сельсавета.
Грамадзянам прапаноўвалася на працягу
аднаго месяца выказаць свае меркаванні па пытаннях змянення межаў
вышэйназванных населенных пунктаў.
На працягу месяца з даты размяшчэння iнфармацыi ва ўпраўленне землеўпарадкавання Навагрудскага
райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.
Такім чынам неабходнасць
карэкціроўкі прапаноў па зменах межаў вышэйназванных населенных пунктаў
адсутнічае.