Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2020 года. Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 215, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія прысуджана ТАА "Х'юмен сістэм", адкрытым акцыянерным таварыствам "Белсолад", "Барысаўскі шпалапрапітны завод", "Буравая кампанія "Дэльта", "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", "Кераміка", ПВРУП "Інстытут "Белчыгпраект", ВРУП "Мінгаз", ВРУП "Магілёўаблгаз", СЗАТ "БЕЛДЖЫ", СТАА "ВП Палессе", а таксама Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы і Віцебскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя П.М.Машэрава.
Званне лаўрэата прэміі пацвердзілі беларуска-германскае СП "Санта Брэмар" ТАА, адасобленае структурнае падраздзяленне "Віцебскае вагоннае дэпо" транспартнага РУП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі", адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Агракамбінат "Дзяржынскі", "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга", "Белэнергарамналадка", "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў", "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", "Ваўкавыскі мясакамбінат", "Гомельскі завод ліцця і нармалей", "Гомсельмаш", "Керамін", "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод", "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", "Мазырсоль". Таксама ў гэтым спісе ВУП "Святлопрыбор" ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Нацыянальны аэрапорт Мінск, СВК "Агракамбінат Сноў", СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл", Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр і Акадэмія МУС.
Званне дыпламанта конкурсу прысуджана ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты" і філіялу "Аўтобусны парк нумар 6" ААТ "Гомельаблаўтатранс".
Акрамя таго, спецыяльнай узнагароды конкурсу ўдастоены сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Агракамбінат Сноў" у намінацыі "Сацыяльная адказнасць".-0-