Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.11.2021

У Беларусі створаць агенцтва для спрашчэння і лічбавізацыі адмінпрацэдур

Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 646 ад 15 лістапада 2021 года "Аб зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі і лічбавізацыі адміністрацыйных працэдур".

У прыватнасці, прававы акт прадугледжвае стварэнне Банкам развіцця спецыялізаванага Агенцтва сэрвісізацыі і рэінжынірынгу. Агенцтва будзе створана ў форме адкрытага акцыянернага таварыства для паэтапнага аналізу і падрыхтоўкі прапаноў аб скарачэнні і спрашчэнні адмінпрацэдур, рэінжынірынгу бізнес-працэсаў, лічбавізацыі. У ліку асноўных задач агенцтва - стварэнне і вядзенне рэестраў метаданых і электронных сэрвісаў, праектаванне, стварэнне, эксплуатацыя, мадэрнізацыя і развіццё на дагаворных умовах інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) і платформ, прызначаных для адмінпрацэдур.

Пад рэінжынірынгам бізнес-працэсаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур маецца на ўвазе змяненне парадку адмінпрацэдуры і вызначэнне найлепшага спосабу яе выканання з улікам зніжэння фінансавых, часавых і працоўных затрат у мэтах павышэння якасці аказваемых паслуг.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі