Бел
Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду
беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады
Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім
народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі
БССР у названы перыяд.
Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за
публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, праз размяшчэнне
адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў інтэрнеце.
Рэалізацыя закона будзе садзейнічаць недапушчальнасці
скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага
грамадства.