Бел
Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі зараз ёсць у аўдыёверсіі, паведамляе
БЕЛТА.
Для таго, каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі пазнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята
рашэнне зрабіць яго аўдыёверсію. Такі крок дазволіць беларусам, якія слаба
бачаць, прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны.
Над праектам аўдыёзапісу працавала каманда Першага нацыянальнага канала
Беларускага радыё. Каб прачытаць усе 49 старонак тэксту, вядучым Паўлу Лазавіку
і Надзеі Лысенка спатрэбілася 2 гадзіны. У праекце - 148 артыкулаў. Усе змены
пачынаюцца з прэамбулы.
Азнаёміцца з аўдыяварыянтам праекта
абноўленай Канстытуцыі Беларусі можна на сайтах Прэзідэнта Беларусі і
інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.