Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.12.2020

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі"

Пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбудзецца 10 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі". У другім чытанні - "Аб змяненні законаў па пытаннях навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці", "Аб змяненні Кодэкса аб нетрах", "Аб змяненні Закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні Закона "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання", а таксама "Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы", "Аб змяненні Закона "Аб сумесным домаўладанні", "Аб змяненні Закона "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заснаванні і функцыянаванні Сеткавага ўніверсітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў", "Аб ратыфікацыі Дагавора аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза".

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні "Аб Дэкрэце Прэзідэнта ад 7 снежня 2020 года нумар 5 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь" і "Аб Дэкрэце Прэзідэнта ад 16 лістапада 2020 года нумар 4 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI