Унесці прапановы ў праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі можна праз грамадскую прыёмную "Белай Русі". Сёння выслухаць кожнага, у каго яны ёсць, была гатова вядучы спецыяліст па арганізацыйна-прававой рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Таццяна Гуршчанкова. Яна заклікае больш актыўна ўключацца ў абмеркаванне, выказваць сваю пазіцыю і не заставацца безуважнымі. Бо кожны жыхар рэгіёну здольны ўнесці ўкладанне ў пабудову надзейнага падмурка незалежнай Беларусі. Менавіта на гэта накіраваны палажэнні Асноўнага Закона краіны.
- З пачатку работы грамадскіх прыёмных РГА "Белая Русь" у Гродне звярнулася 6 чалавек. Паступіўшыя ад грамадзян прапановы будуць перададзены ў адпаведныя органы, якія займаюцца іх абагульненнем, - сказала Таццяна Гуршчанкова.