Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.12.2021

Вучыцеся вучыцца!

Навучэнцы групы № 79 Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя (спецыяльнасць «Грамадскае харчаванне»), прайшлі навучанне на базе рэсурснага цэнтра Гродзенскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.

База рэсурснага цэнтра аснашчана сучасным абсталяваннем, навучэнцы змаглі апрабаваць яго пры прыгатаванні розных страў, пашырыць свае навыкі і атрымаць новыя веды.

Дзеці вярнуліся са станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.

У рэсурсным цэнтры ўстановы адукацыі «Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж» прайшлі навучанне навучэнцы групы №78 ліцэя. Дзеці ўпершыню наведалі рэсурсны цэнтр, адпрацаваўшы на яго базе раздзел вытворчага навучання «Рамонт машын». База рэсурснага цэнтра, аснашчаная сучаснымі стэндамі, трэнажорамі, інструментам, дае магчымасць навучэнцам на якасна больш высокім узроўні вывучыць асаблівасці рамонту і дыягностыкі рулявога кіравання, паліўнай апаратуры і электрагідраўлічнай сістэмы трактароў. Таксама з выкарыстаннем трэнажораў адпрацаваць і замацаваць навыкі кіравання трактарам і камбайнам.

У перспектыве плануецца больш шырока выкарыстоўваць магчымасці рэсурснага цэнтра пры падрыхтоўцы вучняў па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці».

Па матэрыялах УА «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».