Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.01.2022

"У рэжыме праўды"

У Навагрудку ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта "У рэжыме праўды" прайшла дыялогавая пляцоўка па пытаннях змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі прымалі жыхары Дзятлаўскага, Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.

Тлумачэнні па зменах і дадатках у праект Канстытуцыі давалі дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл", член Канстытуцыйнай камісіі, палітолаг Юрый Васкрасенскі, старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Федчанка, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.