На пасяджэнні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 28 ліпеня 2023 г.у 10.00 гадзін у зале пасяджэнняў райвыканкама, прыняў удзел намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Анатоль Далгалявец. Парадак дня: аб рэалізацыі патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, пажарнай бяспекі і прафілактыкі гібелі людзей на тэрыторыі Навагрудскага раёна.