Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.05.2021

У Навагрудку аб'яўлены пераможцы раённага агляду-конкурсу «Лепшая шматдзетная сям'я-2021»

Дзесяць ініцыятыўных, спартыўных, таленавітых сем'яў прадставілі свае дасягненні і ўменні на штогадовы раённы агляд-конкурс «Лепшая шматдзетная сям'я-2021». У сувязі з абмежавальнымі мерамі, звязанымі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі раённы этап конкурсу, прайшоў у дыстанцыйным фармаце.

Агляд-конкурс праводзіўся па конкурсным заданням: прадстаўленне радаводу сям'і (радаслоўнае дрэва, плакат, альбом, калаж і інш.), а таксама візітнай карткі сям'і і сацыяльна-значнага праекта «Мы адзіныя - мы сям'я!» да Года народнага адзінства. Кожная з дзесяці сем'яў прадставіла на конкурс гісторыю свайго роду, распавяла пра сямейныя звычаі і традыцыі, захапленні і поспехі, дасягненні. Bідэаролікі і прэзентацыі сем'яў адрозніваліся крэатыўным падыходам.

Журы выбірала лепшыя сям'і па прадстаўленых прэзентацыях, калажах, відэароліках і сюжэтах, якія распавядалі пра сямейныя каштоўнасці і традыцыі.

На думку журы абсалютным пераможцам (па выніках усіх намінацый) стала сям'я Марцінкевіч (прадстаўляля сярэднюю школу №3), якая набрала найбольшую колькасць балаў.

На другім месцы сям'я Скварада (сярэдняя школа №5). І трэцяе месца ў сям'і Навагран (сярэдняя школа №7).

На конкурсе гімназію №1 прадстаўляля сям'я Асмалоўскіх, сярэднюю школу №1 - сям'я Капыток, сярэднюю школу №4 - сям'я Мурзіч, Любчанскую сярэднюю школу - сям'я Ціхановіч, Кашалеўскі ВВК дзіцячы сад-базавую школу - сям'я Міхнёнак, Валеўскую сярэднюю школу - сям'я Скрундзь і Нягневічскую сярэднюю школу - сям'я Гесць.

- Сардэчна віншую ўсіх удзельнікаў і пераможцаў конкурсу з Міжнародным днём сям'і, - адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы Святлана Мікалаеўна Каралько, - Хачу ўсім пажадаць моцнага здароўя, міру і спакою, дабрабыту і радасці.

Пераможцы і ўсе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і раённай арганізацыі РГА "Белая Русь".

Упраўленне па труду, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама