Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.12.2021

У чаканні Новага года

Сёння на галоўнай плошчы Навагрудка праходзіць традыцыйны конкурс Дзядоў Марозаў, Снягурак і іх каманд.

Пачалося мерапрыемства са святочнага шэсця, у якім бяруць удзел больш за 10 каманд арганізацый і ўстаноў раёна. У працяг - прадстаўленне каманд, а кульмінацыяй стане ўзнагароджанне пераможцаў і запальванне галоўнай ёлкі Навагрудчыны.