Бел
Калектыў рэдакцыі тэлепраграмы "Нова-ТБ" стаў дыпламантам XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" у намінацыі "Матэрыял года"/ "Тэле- і радыё-СМІ".
Узнагароджанне прайшло ў пятніцу 17 снежня 2021 года.
Увазе конкурснай камісіі былі прадстаўлены праекты “Маршруты роднага краю” і “Культурная гасцёўня”, матэрыялы якіх цягам года выходзілі ў эфіры тэлепраграмы.
Паглядзець усе выпускі праектаў можна на YouTube канале "Нова-ТБ" і на сайце газеты "Новае жыццё".
Глядзіце і бярыце на нататку цікавыя ідэі для сваіх падарожжаў!
Нашы віншаванні калектыву «Нова-ТБ»!