Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.11.2022

На планёрцы ў старшыні райвыканкама разгледзелі выкананне пратакола даручэнняў

Планёрка ў старшыні райвыканкама: як ажыццяўляецца падрыхтоўка вулічна-дарожнай сеткі горада і аграгарадкоў да функцыянавання ў зімовы перыяд.

Зіма не за гарамі

Старшыня райвыканкама Сяргей Чаркоўскі адзначыў, што прыйшоў час прааналізаваць тыя даручэнні, якія былі дадзены адпаведным службам у пачатку кастрычніка бягучага года па паляпшэнні стану вулічна-дарожнай сеткі як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці і працы ў зімовы перыяд.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Грыца, Навагрудскім РУП ЖКГ работы па ямачным рамонце вуліц горада і аграгарадкоў праводзяцца на пастаяннай аснове. У сувязі з частым разбурэннем асфальтабетоннага пакрыцця для ліквідацыі крытычнай ямачнасці ў зімовы час ўжываецца кенегерацыйная ўстаноўка для падрыхтоўкі сумесі.

- ДРБУ-189 даручалася да 15 лістапада выканаць работы па суцэльным асфальтаванні некаторых участкаў вуліц горада. На гэтыя мэты былі выдзелены дадатковыя сродкі з раённага бюджэту на суму 336 тыс.руб. на сённяшні дзень работы выкананы па вуліцах Савецкай, Індустрыяльнай, 1-га Мая, эканоміі ў Навагрудку і па вул. Маладзёжнай у аг. Гарадзечна, - праінфармаваў Аляксандр Грыц. – Да 30 лістапада плануецца выканаць працы па суцэльнай асфальтаванні участкаў вуліц Суворава, зав. Будзёнага, 2-га зав. Гродзенскага, правесці рамонт тратуара па вул. Свярдлова, а таксама выканаць рамонт асфальтабетоннага пакрыцця на мосце па вул. Леніна.

Аляксандр Грыц таксама адзначыў, што ДРБУ-189 выкананы работы па правядзенні ямачнага рамонту і грэйдзіраванні дарог па маршрутах падвозу дзяцей у навучальныя ўстановы. Праводзяцца бягучыя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да функцыянавання ў зімовы перыяд.

Старшыня райвыканкама таксама даручыў кіраўніцтву ДРБУ-189 заключыць дамовы з сельгаспрадпрыемствамі раёна на аказанне дапамогі па расчыстцы дарог у выпадку выпадзення вялікай колькасці снегу. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў прадугледзець куплю спецадзення са святлоадбівальнымі элементамі, а таксама забяспечыць камізэлькамі са святлоадбівальнымі элементамі работнікаў, якія вяртаюцца з працы ў цёмны час сутак.

Бяспека вышэй за ўсё

На планёрцы таксама разгледзелі пытанне бяспекі дарожнага руху.

Гаворка ішла канкрэтна пра абсталяванне пешаходнага пераходу паблізу аўтобуснага прыпынку па вул. Раней у Навагрудскі райвыканкам паступіў электронны зварот ад жыхаркі горада з просьбай вывучыць гэтае пытанне.

На думку начальніка МА ДАІ Дзмітрыя Аскеркі, цяпер існуе тэндэнцыя да памяншэння колькасці пешаходных пераходаў у сувязі з тым, што каля 50% ДТЗ у Рэспубліцы фіксуюцца з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах.

Старшыня райвыканкама выказаў нязгоду па гэтым пытанні, падкрэсліўшы, што аўтамабіль з'яўляецца сродкам павышанай небяспекі і, у першую чаргу, кіроўца павінен думаць аб бяспецы на дарозе.

- На жаль, не заўсёды кіроўцы транспартных сродкаў выконваюць усталяваны хуткасны рэжым на вуліцах горада, а абсталяванне пешаходнага пераходу на гэтым участку вуліцы лічу мэтазгодным, – канстатаваў Сяргей Чаркоўскі. - На гарадскім аўтобусе сюды пад'язджаюць дзеці, якія вымушаныя перабягаць дарогу, а хуткасных абмежаванняў для кіроўцаў няма. У школах дзяцей уўвесь час вучаць правільна пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе. А што ім рабіць тут? - задаў пытанне кіраўнік раёна.

У выніку прынята рашэнне: абсталяваць пешаходны пераход з устаноўкай адпаведнага дарожнага знака да канца бягучага года. А ў наступным годзе больш комплексна падысці да вырашэння гэтага пытання. Неабходна абсталяваць прыпыначны пункт згодна патрабаванням і ўсталяваць штучную дарожную няроўнасць для бяспекі пешаходаў.

Аўтар: Алена Ермакова, «НЖ»