Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.03.2023

Чыстая справа. Давайце навядзем парадак

Маляўніча аформленыя тэрыторыі прыцягваюць увагу і радуюць жыхароў сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Практычна ў кожным населеным пункце нашага раёна ёсць домаўладання, гаспадары якіх з любоўю ўладкоўваюць сваё жыллё і падтрымліваюць належны парадак на сваім прысядзібным участку, але ёсць і прыклады поўнай безгаспадарчасці.

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт у сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Навагрудскага раёна з 27 сакавіка па 26 красавіка месячніка па навядзенні парадку рэкамендуе арганізацыям усіх формаў уласнасці і грамадзянам прыняць актыўны ўдзел у дэкадах, суботніках і месячніках па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый, якія праводзяцца на тэрыторыі горада Навагрудка і Навагрудскага раёна.

Работы будуць праводзіцца па добраўпарадкаванні і пры неабходнасці азеляненні прыдамавых тэрыторый, тэрыторый арганізацый і прылеглых да іх пустуючых тэрыторый, замацаваных рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 кастрычніка 2017 г. № 789, а таксама рашэннем ад 21 снежня 2020 г. № 1010 з мэтай прывядзення іх у належны санітарны стан у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Падтрыманне ў чысціні ўласных тэрыторый вакол домаўладанняў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна – наша агульная задача.

 

А. Грыц, намеснік старшыні райвыканкама