Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.06.2021

90 гадоў споўнілася з дня адкрыцця ў Навагрудку «Кургана Бессмяротнасці Адама Міцкевіча»

Адзіны ў Беларусі Курган у памяць канкрэтнага чалавека - Адама Міцкевіча.
28 чэрвеня 1931 г. у Навагрудак прыехалі прадстаўнікі ўрада, навукоўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі многіх арганізацый і ўстаноў. Урачыстая служба прайшла ў касцёле, дзе хрысцілі А. Міцкевіча. Пісьменнік Вацлаў Серашеўскі завёз на курган апошнюю ганаровую тачку з зямлёй. Узведзены курган-помнік быў перададзены ў вядзенне горада. Ён 17 метраў у вышыню і 30 метраў у шырыню ля падножжа. У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства прайшла выстава аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча.
Пасля наведвання Навагрудка ў 1922 году Уладзіславам - сынам Адама Міцкевіча - быў заснаваны «Камітэт ушанавання памяці Адама Міцкевіча». Менавіта камітэт вырашыў, па даўняй славянскай традыцыі, узвесці помнік А. Міцкевічу ў выглядзе кургана. Насып кургана выраблялася з 27 мая 1924 года па 28 чэрвеня 1931 года.
«Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча» занесены Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь (1-я катэгорыя).
Па матэрыялах сайта http://mickiewicz.museum.by