Навагрудскім РАУС адшукваецца грамадзянін Стома Павел Мікалаевіч, 10.04.1941 года нараджэння, жыхар в.Астроўна Навагрудскага раёна (Пятрэвіцкі сельсавет), які 05.02.2021 г. каля 17.00 гадзін сышоў з дому і прапаў без вестак.
Меркавана Стома П.М. стаў ахвярай няшчаснага выпадку ў лясным масіве паблізу в.Астроўна Навагрудскага раёна.
Яго прыкметы (на момант знікнення): на выгляд 80 гадоў, сярэдняга целаскладу, ростам да 175 см, валасы цёмна-русыя з сівізной, вочы шэрыя, твар маршчыністы, вусны тонкія, нос сярэдні, вушы сярэднія прылеглыя, маюцца лобныя залысіны.
Быў апрануты: шапка футравая шэрага колеру, штаны шэрага колеру, футра чорнага колеру, кірзавыя боты.
Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Стомы П.М., просім паведаміць у АДС Навагрудскага РАУС па тэл. "102" або +375(29) 3570428.