Галоўная / Аб'явы / Актуальна
17.02.2020

Вынікі меркавання насельніцтва па пытаннях па ўстанаўленні межаў некаторых сельскіх Саветаў

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам 17 стузденя 2020 года ў раённай газете “Новае жыццё” і на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне па ўстанаўленні межаў Брольніцкага, Валеўскага, Вераб’евіцкага, Кашалеўскага, Ладзеніцкага, Любчанскага, Нягневіцкага, Пятрэвіцкага, Уселюбскага і Шчорсаўскага сельскіх Саветаў.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць свае меркаванне по пытаннях па ўстанаўленні межаў Брольніцкага, Валеўскага, Вераб’евіцкага, Кашалеўскага, Ладзеніцкага, Любчанскага, Нягневіцкага, Пятрэвіцкага, Уселюбскага і Шчорсаўскага сельскіх Саветаў.

На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет ва ўпраўленне землеўпарадкавання Навагрудскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Брольніцкага, Валеўскага, Вераб’евіцкага, Кашалеўскага, Ладзеніцкага, Любчанскага, Нягневіцкага, Пятрэвіцкага, Уселюбскага і Шчорсаўскага сельскіх Саветаў адсутнічае.