Галоўная / Аб'явы / Актуальна
01.04.2021

УВАГА «ДОПІНГ»!

 З 5 па 9 красавіка 2021 года органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў прадугледжаных спецыяльнай праграмай «Допінг».

Мерапрыемствы накіраваны на перакрыцце каналаў паступлення з легальнага ў нелегальны абарот лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя сродкі, альбо псіхатропныя рэчывы, вырабленых з лекавых прэпаратаў саматужна або ў падпольных лабараторыях.

У гэты перыяд на тэрыторыі раёна ажыццяўляецца комплекс праверак арганізацый, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры.

Варта нагадаць, што за ўчыненае злачынства, у адпаведнасці з арт.арт 327, 328, 330, 380 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў. Асоба, якая добраахвотна выдала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы альбо іх аналагі вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Пераканаўчая просьба да грамадзян, якім вядомыя факты крадзяжу, незаконнага продажу і захоўвання лекавых сродкаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы паведаміць пра гэта ў Навагрудскі РАУС па тэлефонах 2-33-02, 2-04-28 або 102.

Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр Расюкевич, старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Навагрудскага РАУС