Галоўная / Аб'явы / Актуальна
19.08.2021

Школьныя кірмашы запрашаюць!

Зусім хутка пачнецца новы навучальны год, а значыць прыйшоў час актыўна рыхтавацца да школы. У дапамогу бацькам і дзецям - школьны кірмаш, дзе ў адным месцы можна набыць літаральна ўсё, што трэба.

21 жніўня з 11.00 да 16.00 школьны кірмаш будзе працаваць на цэнтральнай плошчы г. Навагрудка. Набыць тут можна шырокі асартымент пісьмовых прылад, тавараў для школьнікаў, вопратку і абутак, а таксама іншыя спажывецкія тавары.

28 жніўня з 11.00 да 16.00 школьны кірмаш таксама пройдзе ў г.п. Любча.