Галоўная / Аб'явы / Актуальна
10.09.2021

Прыём грамадзян і «прамую лінію» правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржкантролю Станіслаў Наркевіч

 16 верасня 2021 г. начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Антонавіч Наркевіч у райвыканкаме (вул. Міцкевіча, 11) правядзе:
з 11.00 да 12.00 «прамую тэлефонную лінію» і
з 12.00 да 13.00 асабісты прыём жыхароў Навагрудскага раёна.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця горада, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Выказаць прапановы і задаць пытанні ў ходзе «прамой тэлефоннай лініі» можна па тэлефоне 3-93-03.
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне 4-26-39.