Галоўная / Аб'явы / Актуальна
03.03.2020

Пра абмеркаванне праекта рашэння

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 5 сакавіка 2020 г. у 15.00 на тэрыторыі інтэрната дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка» адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне 6 дрэў, размешчаных на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

У абмеркаванні пытання па выдаленне аб'ектаў расліннага свету можа прыняць кожны, больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 2 26 96, аддзел ЖКГ Навагрудскага райвыканкама.