Галоўная / Аб'явы / Актуальна
18.10.2021

Як засцерагчы свой дом ад пажару: парады ратавальнікаў


Вы ведалі, што зарадная прылада, пакінутая ў разетцы без тэлефона, таксама можа падарвацца? А рэжым чакання электрапрыбораў не прадугледжвае пастаяннага ўключэння ў разетку і разлічаны ўсяго на некалькі гадзін? Або што няспраўная праводка - найбольш частая прычына пажараў у кватэрах? Пра гэта МНС распавядае на кожным кроку, аднак не ўсе бяруць інфармацыю да ўвагі і тым больш праяцыруюць на сваё жыццё. З гэтага атрымліваецца, што банальная бестурботнасць людзей служыць прычынай пераважнай колькасці пажараў, пазбегнуць якія можна было вельмі лёгка - усяго толькі прыслухаўшыся да слоў ратавальнікаў.
Каб не папоўніць статыстыку сваім прыкладам, прапануем прайсці кароткі лікбез па бяспецы з дапамогай фільма «Бяспека - у кожны дом» https://youtu.be/Jxq1GaoGLDc, які быў зняты Цэнтрам даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю НДІ ПБ і НС. У ім вы даведаецеся, на што варта звярнуць увагу ў сваім жыллі, і якія дзеянні распачаць, каб звыклы для вас ход рэчаў не прывёў да пажару.