Галоўная / Аб'явы / Актуальна
10.04.2023

Грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне дрэў

 Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 12 красавіка 2023 г.:

- у 15.00 па адрасе: г. Навагрудак, вул. Чэхава, д. 25 адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне алычы;

- у 15.15 па адрасе: г. Навагрудак, вул. Ламаносава, д. 22, к. 2 адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне яблыні;

- у 15.30 па адрасе: г.Навагрудак, вул. Карскага, д. 6 адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне алычы.

У абмеркаванні пытання па выдаленні аб'ектаў расліннага свету можа прыняць удзел кожны.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.2 26 96, аддзел ЖКГ Навагрудскага райвыканкама.