Галоўная / Аб'явы / Актуальна
04.01.2023

Да ведама суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва!

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе прадстаўнікоў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, аб праведзенай сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблемных пытанняў ажыццяўлення дзейнасці, якія ўзнікаюць у існуючай эканамічнай сітуацыі і істотна ўплываюць на вынік фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама па растлумачэнні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступяць у сілу з 1 студзеня 2023 года.

Сустрэча адбудзецца 10 студзеня 2023 года ў зале пасяджэнняў Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11.

Час правядзення з 10.00 да 12.30.