Галоўная / Аб'явы / Актуальна
13.09.2021

Аб правядзенні Адзінага дня прыёму прадпрымальнікаў

Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь узгоднена правядзенне органамі пракуратуры ў супрацоўніцтве з Саюзам юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Адзінага дня прыёму прадпрымальнікаў.
Дадзенае мерапрыемства ажыццяўляецца ў мэтах фарміравання адкрытага дыялогу аб існуючых у суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, праблемах пры вядзенні бізнесу.
Тэма Адзінага дня - «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнэсу».
Вышэйназванае мерапрыемства пройдзе 15 верасня 2021 года з 10.00 да 13.00 у Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Вучэбна-вытворчы цэнтр «Тэхналаб» (г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21А) з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Гродзенскай вобласці, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ІМПЗ па Гродзенскай вобласці.