Галоўная / Аб'явы / Актуальна
28.01.2022

Аб дэклараванні сваіх даходаў фізічным асобам

Ідзе кампанія па дэклараванні сваіх даходаў фізічнымі асобамі. Не пазней за 31 сакавіка 2022 года падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку з фізічных асоб за папярэдні год неабходна прадставіць грамадзянам, якія атрымалі ў каляндарным годзе:

даход з-за мяжы, даход у выніку дарэння ад іншых фізічных асоб у памеры, які перавышае 7521 рубель у суме ад усіх крыніц на працягу каляндарнага года;

даход ад продажу на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кг і лікам месцаў для сядзення якога, акрамя вадзіцеля, перавышае восем, а таксама ад продажу двух і больш механічных транспартных сродкаў;

даход ад продажу на працягу пяці гадоў (у тым ліку шляхам мены, рэнты) двух і больш: жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), кватэр, дач, садовых домікаў з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаражоў, зямельных участкаў , якія належаць ім на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць). Вылічэнне пяцігадовага тэрміну робіцца з даты апошняга адплатнага адчужэння маёмасці, якая адносіцца да аднаго віду.

Прыём падатковых дэкларацый (разлікаў) праводзіцца ў панядзелак і чацвер з 8.00 да 19.00, у іншыя працоўныя дні з 8.00 да 17.00, у выхадныя дні 19 і 26 сакавіка - з 9.00 да 13.00 гадзін.

Звяртацца трэба па адрасе: 1-ый зав. Леніна, д.2, у кабінет №5.

Тэлефоны інспекцыі для даведак: 4-04-89.