Галоўная / Аб'явы / Актуальна
03.11.2021

Аб аплаце транспартнага падатку

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае, што выплату транспартнага падатку (авансавага плацяжу) фізічным асобам - уладальнікам транспартных сродкаў, якія не прайшлі тэхагляд да 1 студзеня 2021 года, неабходна правесці ў тэрмін не пазней за 15 снежня 2021 года ў памеры 1 базавай велічыні (29 рублёў). Даплату падатку неабходна будзе правесці да 15 лістапада 2022 года.
Грамадзяне, зарэгістраваныя ў электронным сэрвісе "Асабісты кабінет фiзiчнай асобы" могуць прагледзець паведамленні на выплату транспартнага падатку ў "Асабістым кабінеце" на старонцы "Апавяшчэнні", на папяровым носьбіце паведамлення не накіроўваліся.
Сума падатку, добраахвотна не выплачаная ў бюджэт, спаганяецца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне.
Тэлефон для даведак: (801597) 2-34-74, 4-22-99.