Галоўная / Аб'явы / Актуальна
02.05.2023

3 мая ў Навагрудку будзе перакрытая для праезду гарадская плошча

У Наваградку ў сераду, 3 мая, з 8.00 да 20.00 будзе перакрыты рух па плошчы імя Леніна. Звязана перакрыцце з асфальтаваннем праезнай часткі.

- Для таго, каб выканаць работы якасна, неабходна закрыць рух транспарту, – адзначыў галоўны інжынер Навагрудскага ДРБУ-189 Аляксандр Турчын. - У сувязі з гэтым просьба да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з разуменнем паставіцца да звязаных з гэтым часовым нязручнасцям. Кіроўцам транспартных сродкаў неабходна загадзя прадумаць маршрут аб'езду.

Прыносім гараджанам і гасцям горада прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.