Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Сельская гаспадарка

АБІТУРЫЕНТУ 2021 года!

Упраўленне сельскай гападаркі і харчавання Навагудскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе аб магчымасці заключэння дамоваў аб мэтавай падрыхтоўцы пры паступленні ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю выпускнікам II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:
УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”
УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт”
УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”
УА  «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы:
УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”
УА "Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж»
УА "Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж»
УА "Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"
УА "Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці»
Даведкі па тэлефонах +3751597 2 26 94 
Звяртацца па адрасе г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11 каб.43
---------------------------------------------------------------------------------------------
Сельгаспрадпрыемствы

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 8 сельскагаспадарчых арганізацыях: ААТ «Шчорсы», СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі», ААТ «Уселюб», ААТ «Кашалева-Агра», ААТ «Гарадзечна», СРДУП «Свіцязь» і філіял «АграНеман» ААТ «Лідахлебапрадукт».

За гэтымі арганізацыямі замацавана 62,4 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 39,6 тыс. га раллі. У сярэднім на адну сельгасарганізацыю прыходзіцца 7,8 тыс. га сельгасугоддзяў і 5 тыс. га раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 27,7 бала, раллі – 30,1 бала. Ралля займае 63,5 % плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 64,6 галавы, у тым ліку 23,8 галавы кароў, свіней на 100 га раллі – 93 галавы.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітай збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавай прадукцыі малако займае 35,9 %, мяса – 21,6 %, збожжа - 16,9 %, рапс – 3,4 %, цукровыя буракі – 3,2 %.

У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная работа па скарачэнні дробнатаварнай высоказатратнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых магутнасцяў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыяванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокая якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць - вось складнікі прагрэсу ў малочнай галіне.

Дзве сельгасарганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Кашалева-Агра». Для павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці бульбы пабудавана і рэканструявана ў кожнай з гэтых арганізацый сучаснае бульбасховішча на 2000 тон.

Асноўнымі задачамі развіцця сельгасвытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельгасарганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павелічэнне даходаў сельскагаспадарчых работнікаў.

Для рэалізацыі вызначаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:
- па паглыбленні спецыялізацыі сельгасарганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);
- па тэхнічнаму і тэхналагічнаму перааснашчэнню сельгасвытворчасці;
- па паляпшэнню кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэння належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на вёсцы;
- па рацыянальным выкарыстанні працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэнню выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.
---------------------------------------------------------------------------------------------
ІНВЕСТАРАМ для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці могуць быць прапанаваны наступныя суб'екты гаспадарання Навагрудскага раёна, уключаныя ў пералікі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2016 г. № 889 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 г. № 253»:
1. Пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню  ААТ «Кашалева-Агра» .
2. Пералік сельскагаспадарчых арганізацый, у адносінах да якіх неабходна правядзенне працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)  ААТ «Гарадзечна».

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 г. № 253

У рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў”  фінансаваму аздараўенню падлягаюць ААТ «Уселюб» і СРДУП «Свіцязь» РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399

Тэлефоны для сувязі: 8-01597-4-32-52, 8-01597-4-35-06
---------------------------------------------------------------------------------------------
АХОВА ПРАЦЫ

Веснавыя палявыя работы 2021