Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Паведамленні

Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў кабінеце № 30 Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

Апошні дзень прыёму дакументаў - 29 верасня 2019 г.


Да ведама выбаршчыкаў!

13 верасня 2019 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.


13 верасня ў 15.00 па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, каб.54 адбудзецца пасяджанне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На пасяджэнні будзе разгледжана пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.


10 верасня 2019 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.


10 верасня ў 15.00 па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, каб.54, адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На пасяджэнні будзе разгледжана пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп.


2 верасня 2019 года адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім з ліку членаў камісіі былі абраныя старшыня, намеснік старшыні і сакратар камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Старшынёй камісіі абраны Корбаль Іван Іванавіч, намеснікам старшыні камісіі - Лазарэвіч Ігар Рамановіч, сакратаром камісіі - Бурлыка Уладзімір Аляксеевіч.

Акруговая выбарчая камісія размяшчаецца па адрасе:
г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, каб. 54, тэл. 4-29-29

Рэжым работы камісіі
Працоўныя дні: з 10.00 да 19.00 гадзін
(перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін).
Субота - з 10.00 да 14.00 гадзін.
Нядзеля – выхадны.


2 верасня 2019 года ў зале пасяджэнняў Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, 2-й паверх) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Замкавай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Пачатак у 15.00 гадзін.


Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гродзенскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў каб. 304 будынка Гродзенскага аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, 3-ці паверх) у працоўныя дні з 8.30 да 17.30 (перапынак з 13.00 да 14.00).