Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.05.2021

Сенатары прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта

Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як нагадаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, гэта пытанне было абмеркавана 19 мая на сумесным пасяджэнні палат парламента. "У звароце ў адрас кіраўніка дзяржавы выказана просьба аб унясенні на падставе арт.138 Асноўнага закону ў Палату прадстаўнікоў законапраекта аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адначасовае правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання і ў Палату прадстаўнікоў восьмага склікання", - адзначыў сенатар. Зварот падтрыманы парламентарыямі аднагалосна.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI